Гэта вядома ж Дзік Сэнд, з рамана "Пятнаццацігадовы капітан".

Ён адважны і таленавіты.

Розум, мужнасць, высакароднасць гэтага юнака, фізічная сіла і моцны дух дапамаглі яму з годнасцю выйсці з небяспечных сітуацый.

 Смеласць і  рашучасць дазвалялі Дзіку хутка дзейнічаць.

Чуласць і адданасць падахвочвалі юнака праяўляць клопат.

Адказнасць -  галоўная  рыса характару Дзіка.

Дзік Сэнд-галоўны герой рамана Жуля Верна "Пятнаццацігадовы капітан". Сірата. Лёс быў да яго суровым: Дзік быў знойдзены, імя яму даў прахожы, які занёс хлопчыка ў прытулак. Але, калі ён падрос, містэр Уэлдан звярнуў увагу на кемлівага хлопчыка і даў яму магчымасць вучыцца і працаваць на яго кітабойным судне «Пілігрым». Дзік Сэнд марыў вывучыцца, каб стаць мараком і сапраўдным капітанам. Гэты адважны, таленавіты юнак узяў на сябе камандаванне суднам, калі капітан з камандай загінулі, палюючы на кіта ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Розум, мужнасць, высакароднасць гэтага юнака, фізічная сіла і моцны дух дапамаглі яму з годнасцю выйсці з небяспечных сітуацый. Смеласць, рашучасць дазвалялі яму хутка дзейнічаць.

Чуласць і адданасць падахвочвалі юнака праяўляць клопат пра місіс Уэлдан і Джэку. Адказнасць была галоўнай рысай характару Дзіка. Пятнаццацігадовы капітан хваляваўся за лёс кожнага з пасажыраў судна, ён не еў і не спаў, стоячы за штурвалам цэлымі днямі. Да Дзіку Сэнду ўсе героі ставяцца з павагай, спадзеючыся на яго сілу і розум.

Бегомльская горпоселковая библиотека-филиал № 2 им. П. Панченко

(филиал № 2 ДУК «Докшицкая централизованная библиотечная система»)

Витебской области Республики Беларусь