"Я добра памятую: у дзіцячыя гады ў маёй пастуховай торбе ляжаў невялікі, добра патрапаны томік пушкінскай паэзіі. Да таго часу я ўжо сяк-так навучыўся чытаць, і чытанне паланіла мяне. У належныя мінуты, дзе-небудзь на ўзлеску або ў прыбярэжным лазняку, я з захапленнем чытаў паэмы і вершы Пушкіна, завучваў іх на памяць. Я мог прачытаць па памяці ад пачатку да канца "Палтаву", "Братоў-разбойнікаў", "Цыганоў" і шмат лірычных вершаў. Розумам я тады, магчыма, не разумеў яшчэ гэтай бессмяротнай паэзіі, але сваім дзіцячым сэрцам адчуваў непераадольную ўладу чароўнага пушкінскага верша, гармонію формы і зместу. Многія вершы Пушкіна выклікалі ў мяне блізкія, родныя вобразы / Я помню, в детские годы, в моей пастушеской сумке лежал томик пушкинской поэзии. В подходящие минуты на природе я с увлечением читал поэмы и стихи Пушкина, заучивая их наизусть. Я мог прочитать наизусть от начала до конца «Полтаву», «Братьев-разбойников», «Цыган» и многие лирические стихотворения. Возможно, я не понял умом эту бессмертную поэзию, но детским сердцем я почувствовал неодолимую силу волшебной поэмы Пушкина, гармонию формы и содержания. Многие стихотворения Пушкина вызывали во мне близкие, знакомые образы" (Якуб Колас).
Источники:
1. Колас, Я. Збор твораў у 14 т. Т.11: Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы, 1917-1946. - С. 381.
2. Пушкін, А. С. Палтава : Паэма / А.С.Пушкин ; Пер. Я.Коласа. — Мн. : Дзяржвыд БССР. Маст. літ., 1938. — 63, [1] с., [1] л. партр.
Цитату предоставил:
Владимир Валерьевич Луцкер (г. Псков)