Вялікай Расіі патрэбны быў вялікі паэт, і яна яго займела, спраўдзіла, нарадзіла – Аляксандр Сяргеевіч Пушкін стаў сімвалам нацыі, увасабленнем русі, рускага народа
- Информация о материале
- Опубликовано: 21.04.2024, 16:33
"Вялікай Расіі патрэбны быў вялікі паэт, і яна яго займела, спраўдзіла, нарадзіла – Аляксандр Сяргеевіч Пушкін стаў сімвалам нацыі, увасабленнем русі, рускага народа.
Пушкін – гэта і ёсць сама руская літаратура…
… Пушкін годна пачаў дзевятнаццатае стагоддзе. Пасля яго з’явілася шмат выдатных рускіх мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, акцёраў… Цэлае сузор’е геніяў! І ўвогуле дзевятнаццатае стагоддзе стала для рускага народа сапраўдным Рэнесансам – таленты вельмі ўзвысілі рускую культуру. Аднак найярчэй у гэтым сузор’і свяціла зорка Пушкіна. Бо Пушкін, здаецца, аб’яднаў Расію: бедных і багатых, арыстакратаў і сялян, заходнікаў і славянафілаў.
Аб’яднаў сваёю паэзіяй…
У жыцці ён быў нешчаслівы, затое шчасце і насалоду меў у іншым. Жыццё паэта было шчаслівым і вялікім толькі ў творчасці, там, дзе Бог і Талент нараджалі ў яго за спінаю сотні крылаў, якія шугалі радасна, вольна і ўпэўнена, там, дзе пасля ўтомнай працы ён мог з задавальненнем пацерці рукі і ўсклікнуць: “Ай ды Пушкін, ай ды суччы сын!” (Сіпаков Я.).
Источник:
Пушкін, А. С. Выбраныя творы: вершы, паэмы / Рэдкал. : Марчук Г. (гал. рэд.) [і інш].; уклад. М. Мятліцкі; прадм. Я. Сіпакова. – Мінск : Маст. літ., 1999. – 430 с.
Цитаты предоставила:
Еленская Светлана Геннадьевна, заведующий юношеским отделом ГУ «Витебская областная библиотека имени В. И. Ленина» Республики Беларусь