"Вялікай Расіі патрэбны быў вялікі паэт, і яна яго займела, спраўдзіла, нарадзіла – Аляксандр Сяргеевіч Пушкін стаў сімвалам нацыі, увасабленнем русі, рускага народа.

Пушкін – гэта і ёсць сама руская літаратура…

… Пушкін годна пачаў дзевятнаццатае стагоддзе. Пасля яго з’явілася шмат выдатных рускіх мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў, акцёраў… Цэлае сузор’е геніяў! І ўвогуле дзевятнаццатае стагоддзе стала для рускага народа сапраўдным Рэнесансам – таленты вельмі ўзвысілі рускую культуру. Аднак найярчэй у гэтым сузор’і свяціла зорка Пушкіна. Бо Пушкін, здаецца, аб’яднаў Расію: бедных і багатых, арыстакратаў і сялян, заходнікаў і славянафілаў.

Аб’яднаў сваёю паэзіяй…

У жыцці ён быў нешчаслівы, затое шчасце і насалоду меў у іншым. Жыццё паэта было шчаслівым і вялікім толькі ў творчасці, там, дзе Бог і Талент нараджалі ў яго за спінаю сотні крылаў, якія шугалі радасна, вольна і ўпэўнена, там, дзе пасля ўтомнай працы ён мог з задавальненнем пацерці рукі і ўсклікнуць: “Ай ды Пушкін, ай ды суччы сын!” (Сіпаков Я.).

Источник:

Пушкін, А. С. Выбраныя творы: вершы, паэмы / Рэдкал. : Марчук Г. (гал. рэд.) [і інш].; уклад. М. Мятліцкі; прадм. Я. Сіпакова. – Мінск : Маст. літ., 1999. – 430 с.

Цитаты предоставила:

Еленская Светлана Геннадьевна, заведующий юношеским отделом ГУ «Витебская областная библиотека имени В. И. Ленина» Республики Беларусь